Апошнія навіны і артыкулы |
| |
Навіны Экалягічная катастрофа ў Зэльве. Злачынства рэжыму |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 28.07.10, 22:17 |
Каля 4.00 раніцы ў нядзелю 18 ліпеня ў горадзе Зэльва на Гарадзеншчыне адбылася сур’ёзная экалагічная аварыя. Загарэўся вялікі склад ядахімікатаў, у якім захоўваюцца атрутныя рэчывы з усяе Гарадзенскай вобласьці. Пажарныя каманды вялі барацьбу з агнём на працягу ўсяго дня нядзелі. |
 |
| |
Навіны Друкаваная гнюснасьць з Масквы |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 28.07.10, 22:15 |
Уся Беларусь завалена расейскай макулатурай. На здымку мы бачым толькі адзін з прыкладаў таблоіднай гнюснасьці, якую тонамі завозяць у нашу краіну з Імпэрыі Зла (маскоўскі часопіс “Тайны звёзд” за 23 чэрвеня 2010 г.). Беларусаў прымушаюць акунацца ў гэтую клааку і паўтараць пры гэтым русіфікатарскія тэзісы пра “велікій і могучій русскій язык”. |
 |
| |
Навіны Цыганы ім ня страшныя |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 28.07.10, 22:15 |
6 ліпеня 2010 г. Дацкая газэта “Berlingske Tidende” напісала пра праблему з цыганамі ў Капэнгагене. Нават мэр сталіцы зьвярнуўся да ўраду з заклікам навесьці парадак. Да 400 замежных цыганаў прыехалі ў Капэнгаген, каб жабраваць, зьбіраць пляшкі і красьці. Яны ўжо стамілі ўсю Данію. |
 |
| |
Навіны “Чорны чалавек” альбо тыпы лукашызма |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 28.07.10, 22:15 |
Масавыя шоў “победітелей” (як называюць сябе ўпэўненыя ў сваёй беспакаранасьці лукашысты) ня хочацца нават камэнтаваць, настолькі яны аднолькавыя па форме і зьместу. 3 ліпеня у чарговы раз рэжым наладзіў скокі з нагоды сваёй “незавісімості”. Беларусы, для якіх сапраўдным Днём Незалежнасьці ёсьць 25 Сакавіка і 25 жніўня на рэжымныя скокі не пайшлі. |
 |
| |
Навіны Абразьлівы кіч |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 28.07.10, 22:14 |
6 ліпеня 2010 г. Французкая газэта “Le Figaro” пісала пра традыцыйны міжнародны тэатральны фэстываль у французкім Авіньёне, які адбываецца ў старажытным папскім палацы. |
 |
| |
Навіны Расейская імпэрыя. Факты і падзеі №4 |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 28.07.10, 22:14 |
6 ліпеня ўлады італьянскага курортнага мястэчка Фортэ-дэ-Мармі абвясьцілі аб сваім рашэньні забараніць прадаваць жыльлё і іншую нерухомасьць грамадзянам Расеі. Мэр мястэчка Умбэрта Бураці патлумачыў, што з-за наплыву расейцаў штучна ўзьвінціліся кошты на нерухомасьць, і італьянскія грамадзяне ўжо ня могуць дазволіць сябе набываць жыльлё на сваёй зямлі. |
 |
| |
Навіны Маскоўская алімпіяда ў Менску |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 28.07.10, 22:12 |
30 гадоў таму, 7 ліпеня 1980 года ў Маскве пампезна адкрылі Алімпійскія гульні. Падчас шоў на стадыёне пад грукат музыкі з рэпрадуктараў танцавалі свае танцы “народы СССР”. Былі і беларусы. Дарэчы, ансамбль маладых выканаўцаў на мове танца выдатна перадаў вясёлы характар нашага народу, а таксама той факт, што кампазыцыйны рысунак, усе “па” і самы дух нашых танцаў зусім не падобных на расейскія “Сударушку”, “Матаню”, “Казачка” і што там яшчэ танцуюць падпітыя кліенты ў правінцыйных рускіх рэстаранах (о, гэтыя фальклёрныя сцэны трэба бачыць!). |
 |
| |
Навіны Антыўкраінскія дзеяньні і праекты Масквы і яе агентуры |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 28.07.10, 22:12 |
Зусім, здаецца, нядаўна ўладу ва Украіне захапіла прамаскоўская групоўка Януковіча. І вось ужо ў парляманце краіны адбываецца ламаньне Канстытуцыі ў самых цынічных, дэманстрацыйных формах. Антыўкраінскія структуры пачуваюцца беспакаранымі, іх ахапіў кураж “свабоды дзеяньняў” пад патранажам імпэрскай Масквы. Беларусы, аднак, ведаюць, што будзе найбольш верагодным наступным крокам януковіцкай клікі: разгон парляманту, у якім ўсё ж ёсьць супраціў патрыятычных сілаў, і замена яго цалкам падпарадкаванай прамаскоўскай дыктатуры і цалкам нелегітымнай структурай кшталту лукашэнкаўскіх “палатак”. |
 |
| |
Навіны “Вазьміце нас назад!..” |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 28.07.10, 22:11 |
У Беларусі ў разгары турыстычны сэзон. Ня ўсе людзі кладуцца касьцьмі на дачных градках, ня кожны імкнецца са сваёй сям’ёй на бераг мора, нічога не заўважаючы вакол сябе. Цікаўнасьць да культуры і гісторыі вядзе многіх у далёкія падарожжы, у тым ліку па беларускіх абшарах, акупаваных няпрыяцелем. |
 |
| |
Навіны 20 – я ўгодкі Дэклярацыі |
| Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ, 26.07.10, 22:12 |
У нядзелю, 25-га ліпеня, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ наведалі мясьціны Янкі Купалы ў гонар 20-й гадавіны прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі. Як заўсёды ва ўрачыстыя дні, тут гучэлі гімны, разьвяваліся беларускія сьцягі. |
 |
| |