23 жніўня 2009 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” публікуе артыкул, прысьвечаны 20-м угодкам Балтыйскага Шляху, масавай акцыі, арганізаванай “Саюдзісам” і Народнымі Франтамі Латвіі і Эстоніі. Праз тры балтыйскія краіны (тады яшчэ акупаваныя Масквой) 23 жніўня 1989 г. працягнуўся даўжэзны ланцуг з сотняў тысячаў людзей, якія трымаліся за рукі. Гэта быў велічны сымвал народнага адзінства і дэманстрацыя рашучага жаданьня вырвацца з-пад акупацыі. Газэта задала пытаньні шэрагу цяперашніх летувіскіх дзярждзеячаў і палітыкаў: дзе яны былі ў той дзень? Яны адказалі (з тых, хто быў тады паўнагадовым), што стаялі разам з народам у ланцугу.
Наш камэнтар: Спытайце ў дзярждзеячаў лукашэнкаўскага рэжыму, у “оппозіціонеров” кшталту А. Лебедько: дзе былі яны ў той дзень? Іхныя адказы былі б стэрэатыпнымі: “укреплял советскую власть на местах, выполнял пріказы Москвы”, “служіл в КГБ” або “работал в Комсомоле”...
Алесь Хадасевіч